Адкрыццё выставы «Улетку да бабулі» адбылося 20 ліпеня ў цэнтральнай частцы палаца Румянцавых і Паскевічаў. Супрацоўнікі музея гомельскага палаца паказалі невялікую частку з трох тысяч экспанатаў, сабраных у экспедыцыях на Палессі, паведамляе Tut.by.

Фота: Іван Ярывановіч, Tut.by

Фота: Іван Ярывановіч, Tut.by

Экспазіцыя знаёміць наведвальнікаў з народным касцюмам, які багаты і разнастайны на тэрыторыі Гомельскай вобласці. Кожны касцюм, або строй, мае свой каларыт і унікальнасць.

Прадстаўленая этнаграфічная калекцыя ўпершыню экспануецца так маштабна.

Кошт наведвання выставы ўваходзіць у кошт уваходнага квітка на другі паверх цэнтральнай часткі палаца і складае ад двух да трох рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0