Колькі школьнікаў у Беларусі вучацца па-беларуску — дазнацца немагчыма. Міністэрства адукацыі на сваім сайце абнаўляць гэткія зьвесткі кінула ў 2006-м.

Старшыня ТБШ Алесь Лозка кажа, што спробы высьветліць, які сёньня стан зь беларускамоўнай адукацыяй, натыкаюцца на глухую сьцяну:

«Мы некалькі разоў зьвярталіся ў Мінадукацыі, але не атрымалі ніякага адказу, нават адпіскі».

Можна ўявіць, што ганарыцца няма чым, — дастаткова зірнуць на тэндэнцыю да выцісканьня беларускай мовы з школаў да 2006 году.


Колькасьць школьнікаў, што вучыліся па-беларуску, у адсотках, па гадах.

1998/
1999
1999/
2000
2000/
2001
2001/
2002
2002/
2003
2003/
2004
2004/
2005
2005/
2006
г.Менск11,29,58,47,36,45,14,23,6
Берасьцейская32,030,730,228,827,626,926,428,5
Вiцебская25,225,924,523,823,023,121,521,0
Гомельская20,720,420,319,818,918,418,617,3
Гарадзенская51,050,348,345,941,938,135,231,9
Менская54,454,052,650,847,944,542,643,0
Магiлёўская22,122,921,621,020,819,920,518,8
Усяго30,530,029,027,826,324,823,823,3

З таго, што вядома — сёлета не адчыніцца 91 школа. Усе яны былі вясковыя, і, паводле спадара Лозкі, пераважна беларускамоўныя:

  • У Віцебскай вобласьці зачынілі 30 школ,
  • у Менскай вобласьці — 20 школ
  • у Магілёўскай вобласьці — 13 школ
  • у Гарадзенскай вобласьці — 12 школ
  • у Гомельскай вобласьці — 9 школ
  • у Берасьцейскай вобласьці — 7 школ

Паводле сп. Лозкі, калі бацькі хочуць вучыць дзіцё па-беларуску, гэта становіцца іхняй праблемай. Яны мусяць самі сабраць цэлую клясу, каб начальства палічыла выкладаньне па-беларуску мэтазгодным.

«Калі мы спрабавалі знайсьці бацькоў, якія б аддалі дзетак у беларускамоўную клясу, нам не дазвалялі нават наклеіць абвестку ў школе, — распавядае Алесь Лозка. — А калі бацькі тэлефанавалі да дырэктара, той адказваў, што ў іх няма ніводнай заявы на беларускамоўнае навучаньне, таму, маўляў, запісвайцеся ў расейскамоўную клясу».

Дый самі бацькі, бывае, выступаюць супраць беларускай мовы. Некаторыя ня супраць увогуле, каб можна было, увогуле адмовіцца ад урокаў беларускай мовы. Гэткае пытаньне сустрэлася на форуме Міністэрства адукацыі.

Летась паводле жаданьня большасьці бацькоў статус беларускамоўнай страціла глыбоцкая школа № 3 — апошняя гарадзкая беларускамоўная школа на Віцебшчыне.

А нават калі дзіцяці і пашанцуе трапіць у беларускамоўную школу, гэта ня значыць, што ён будзе чуць сваю мову паўсюль. Фізкультура, замежныя мовы, інфарматыка часта вядуцца па-расейску — «па тэхнічных прычынах». Напрыклад, для ўрокаў інфарматыкі чыноўнікі ад адукацыі дасюль не парупіліся пра беларускамоўнае праграмнае забесьпячэньне, хоць зьбеларусізаваць праграму — не праблема нават для юзэраў-энтузіястаў.

У афармленьні выкарыстаны плякат Уладзімера Крукоўскага
Статыстычныя зьвесткі ўзятыя з сайту Міністэрства адукацыі
Фота застаўкі — Беларусь-фото

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?