У панядзелак прэзыдэнт Літоўскай Рэспублікі Валдас Адамкус сустрэўся з Аляксандрам Казуліным.

Сустрэча не анансавалася. Прэс‑сакратар прэзыдэнта Літвы Рыта Грумадайтэ паведаміла, што сустрэча насіла рабочы характар, але яе зьмест не камэнтавала, перадае delfi са спасылкай на ELTA.

«Гэта была рабочая сустрэча, ня ўсе рабочыя сустрэчы анансуюцца. Апроч таго, гэта ж палітычны вязень, важная асабістая бясьпека».

У аўторак адміністрацыя прэзыдэнта Літвы распаўсюдзіла паведамленьне, што

пра вынікі сустрэчы будзе праінфармаваная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, якая прыбывае зь візытам у Літву.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?