Каля 7 гадзіны раніцы 21 ліпеня мужчына пералез праз парэнчы аднаго з магілёўскіх мастоў і меў намер скочыць у Дняпро. На працягу трох гадзін з мужчынам вялі перамовы спецыялісты УУС аблвыканкама і работнікі псіхалагічнай службы МНС.

Адной з прычын свайго ўчынку мужчына называў тое, што напярэдадні прайграўся ў казіно. 31-гадовы жыхар Магілёва быў п’яны. Міліцыя часткова перакрыла аўтамабільны рух на мосце, ачапіла месца здарэння. На месца прыехалі спецыялісты МНС, хуткай дапамогі і Асвода. Але ж у выніку перамоваў спецыялістам удалося пераканаць магілёўца не зводзіць рахункі з жыццём. Ён шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя. Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?