Падчас сустрэчы ў Аляксандра Лукашэнка і Пятра Парашэнкі 21 ліпеня ў Кіеве рух FEMEN зладзіў чарговую акцыю. Актывістка з надпісам «ЖЫВЕ»на аголеных грудзях выскачыла з крыкамі «Жыве Беларусь». «Наша Ніва» высветліла асобу актывісткі.

Дзяўчыну завуць Анжэліна Дыяш. Жыве яна ў Кіеве. Вучылася ў педагагічным універсітэце імя Драгаманава.

Дзяўчына працуе кантэнт-менеджарам, а таксама мадэллю. Раней яна ўжо прымала ўдзел у акцыях FEMEN.

Анжэліне 26 гадоў. Яна актывістка FEMEN з 2009 года. У 2015 годзе Анжэліна ўдзельнічала ў акцыі супраць гамафобіі каля Рады. У 2016 у Кіеве яна разам з паплечніцамі разбівала кавалак Берлінскай сцяны, пратэстуючы «супраць перашкодаў бязвізаваму рэжыму з ЕС».

Анжэліна на акцыі 2016 года

Анжэліна на акцыі 2016 года

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?