Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога кампанія бізнэсмена Віктара Пракапені атрымае дазвол на куплю 99,53% акцый «Парытэтбанка». Раней гэтыя акцыі належалі дзяржаве.

Для кампаніі VP Capital, якой валодае Віктар Пракапеня, каштоўныя паперы будуць каштаваць $50 мільёнаў.

«Парытэтбанк» — 15-ы банк Беларусі па актывах, мае 25 аддзяленняў па краіне.

Уласны капітал банка складае амаль 100 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0