Сустрэча прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і іх заявы для СМІ скончыліся без камунікацыі з прэсай, паведамляе карэспандэнт «Украінскай праўды».
АПУ
Журналістам давялося чакаць двух прэзідэнтаў каля дзвюх гадзін, а калі ўлічваць просьбы АП прыйсці на мерапрыемства за гадзіну, то амаль тры гадзіны. Аднак прадстаўнікам СМІ так і не далі магчымасці задаць пытанне.
Перад выхадам Парашэнкі з Лукашэнкам работнікі прэс-службы прэзідэнта Украіны папярэдзілі журналістаў, што задаць свае пытанні журналісты не змогуць па просьбе беларускага боку. Акрамя таго журналісты не змаглі задаць свае пытанні і пасля завяршэння сустрэчы.