Пра гэта міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч сказала падчас наведвання Гродзенскай вобласці.
«Сярод сярэдніх і буйных прадпрыемстваў 444 тыс. працоўных месцаў маюць заробак большы за 1 тыс. рублёў.Усе аблвыканкамы падрыхтавалі і адпрацавалі графікі па прасоўванні па гэтым паказчыку. Але мы павінны разумець, што задача пастаўлена ў цэлым па краіне «, - адзначыла Ірына Касцевіч. У бюджэтнай сферы дасягнуць паказчыка можна нарошчваннем пазабюджэтнага складніка там, дзе гэта магчыма, а таксама працэсамі аптымізацыі, мяркуе міністр.
Нагадаем, што Лукашэнка да канца года даручыў давесці сярэдні заробак па краіне да 1000 рублёў. Паводле Белстата, сярэдні заробак «бруднымі» за май стаў 795,2 рубля.