Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Віктар Назаранка да гэтага часу знаходзіцца ў рэанімацыі, яго стан ацэньваюць як стабільны.

Пра гэта ў эфіры «112 Украіна» паведаміў памочнік кіраўніка Дзяржпагранслужбы Алег Слабадзян.

«Ноч ён правёў пад наглядам дактароў, цяпер яго стан стабільны, усе жыццёвыя паказчыкі ў норме. Спадзяемся, што ён адновіцца ў бліжэйшы час і працягне свае абавязкі», - паведаміў Слабадзян.

Кіраўнік ДПСУ Назаранка страціў прытомнасць падчас сумеснай заявы Парашэнкі і Лукашэнкам. На месцы яму аказалі першую медыцынскую дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0