Украіна і Беларусь дамовіліся аб узаемным навучанні дзяржаўнай мовы на тэрыторыях гэтых краін для дыяспары.

Пра гэта прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў на прэс-канферэнцыі пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Кіеве, паведамляюць украінскія СМІ.

Украінцы змогуць вывучаць родную мову ў Беларусі, заявіў Парашэнка.

«Я ўзняў пытанне пра аднаўленне вывучэння ўкраінскай мовы ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях», — сказаў Парашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што ўкраінцы атрымаюць магчымасць вывучаць сваю мову ў Беларусі, а беларусы сваю — ва Украіне.

«Мы надалі ўвагу задавальненню моўных патрэбаў украінцаў і беларусаў, якія пражываюць на тэрыторыях нашых краін. Мы працягваем супрацоўніцтва па вывучэнні беларускай мовы ў КНУ [Кіеўскім нацыянальным універсітэце], адкрываем курсы ў Ірпені ды іншых населеных пунктах Украіны», — сказаў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?