Затрыманы пад Луганскам расіянін Віктар Агееў сустрэўся ў СІЗА ва ўкраінскім Старабельску са сваёй маці Святланай Агеевай.
«Спачатку мама ўбачыла сына пры журналістах, разам са мной тут прысутнічаюць калегі з замежных выданняў, а цяпер Святлана Агеева размаўляе з Віктарам сам-насам», - паведаміў журналіст «Новой газеты» Павел Каныгін.
Сустрэчу, па словах журналіста, дапамаглі арганізаваць адміністрацыя прэзідэнта Украіны і Служба бяспекі Украіны. Прадстаўнікі Расіі, паводле інфармацыі Каныгіна, Агеева з моманту яго затрымання ні разу не наведалі.
Віктар Агееў быў затрыманы 24 чэрвеня пад Луганскам, дзе ўдзельнічаў у баявых дзеяннях на баку сепаратыстаў. Украіна сцвярджае, што ён расейскі вайсковец. Сам ён і яго маці таксама казалі, што ён падпісаў кантракт з Міністэрствам абароны РФ.