Двухпартыйная група ў Палаце прадстаўнікоў ЗША і Сенаце пераадолелі супярэчнасці ў законапраекце па санкцыях супраць Расеі, паведамляе Associated Press са спасылкай на кангрэсменаў.

Дэмакрат Стыні Хоер сказаў, што заканадаўцы ўрэгулявалі ўсе спрэчныя пытанні па гэтым законапраекце. Ён таксама ўключае ў сябе жорсткія эканамічныя меры супраць Ірана і Паўночнай Карэі. Палата прадстаўнікоў павінна прагаласаваць 25 ліпеня.

У тэксце дакумента гаворыцца, што ЗША будуць працягваць «выступаць супраць трубаправода Nord Stream-2, з-за яго шкоднага ўздзеяння на энергетычную бяспеку Еўрапейскага саюза, развіццё газавага рынку ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і на энергетычныя рэформы ва Украіне».

Законапраект, які апублікаваны на сайце Кангрэсу, унеслі члены дэмакратычнай партыі 12 ліпеня. Ён не адрозніваецца ад таго, які падтрымаў Сенат ў сярэдзіне чэрвеня. Аднак прыняты ў мінулым месяцы дакумент не пайшоў далей на галасаванне ў Палату прадстаўнікоў з-за працэдурных рознагалоссяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?