Reuters.com

Reuters.com

На думку старшыні Камітэта начальнікаў штабоў (КНШ) Узброеных сіл ЗША генерала Джозэфа Данфарда, Расія ў ваенным сэнсе застаецца «самай сур'ёзнай пагрозай» з усіх дзяржаў, якія ўяўляюць небяспеку для ЗША. Пра гэта, як перадае NBC News, ён заявіў на канферэнцыі па бяспецы ў Аспене, штат Каларада.

Данфард вылучыў Расію з шэрагу краін, сярод якіх ён назваў Кітай, Іран і Паўночную Карэю. Ён растлумачыў, што сярод гэтых краін «Расія мае найбольшы патэнцыял у ваеннай сферы» і валодае «найбуйнейшымі сукупнымі магчымасцямі» ў дадзенай галіне, мае ядзерны патэнцыял і можа дзейнічаць у кіберпрасторы.

У той жа час самай тэрміновай пагрозай, якая патрабуе неадкладных дзеянняў, Данфард назваў Паўночную Карэю

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?