Памёр першы савецкі мільянер Арцём Тарасаў. Яму было 67 гадоў.

ТАСС

ТАСС

Арцём Тарасаў у 1989 годзе стаў вядомы як першы савецкі легальны мільянер. Ён атрымаў заробак у тры мільёны рублёў ад свайго кааператыва «Тэхніка». У тым жа годзе як віцэ-прэзідэнт Саюза кааператараў прапанаваў выпускаць штотыднёвую газету - з яе пасля вырас ВД «Коммерсант».

У апошнія гады Арцём Тарасаў узначальваў «Інстытут інавацый». Як распавядаў прадпрымальнік штотыднёвіку «Деньги», яго арганізацыя займалася наступнымі праектамі: «[Ёсць] тэхналогія, якая дазваляе вырашыць праблему голаду ў свеце, бо ператварае любую арганіку ў карысную бялковую ежу для людзей, нават пілавінне. Ці ёсць першы і адзіны ў свеце эталон для вымярэння адной дзясятай долі нанаметра. Або тэхналогія падаўжэння жыцця чалавека да двухсот гадоў. Я ўжыў яе для сябе: вельмі цікава паглядзець, як у нашай краіне ў бліжэйшыя сто гадоў будуць развівацца падзеі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?