Пуцін распавёў пра тое, як навукоўцы з Акадэміі навук чытаюць яму і іншым членам Савета бяспекі лекцыі (у фармаце гутаркі) пра фундаментальныя пытанні касмалогіі:

«Некалькі гадоў таму я запрасіў навукоўцаў з Акадэміі навук правесці курс гутарак з членамі Савета бяспекі. Мае калегі са мной не асабліва спрачаліся, але адчувалася, што ім не хочацца губляць час на абстрактныя рэчы. А потым усе захапіліся гэтымі расповедамі!»

Далей, па словах Пуціна, навукоўцы не змаглі даць адказ на пытанне пра тое, што было да Вялікага выбуху:

«Калі мы падышлі да гэтага моманту, я чалавека з Акадэміі навук пытаюся: паслухайце, так магчыма? Так, кажа, напэўна, так усё і адбываецца. Я кажу: а адкуль узялася першапачатковая гэтая маса? Ён на мяне ўважліва паглядзеў і кажа: а гэта не да нас пытанне, пакуль мы адказу не ведаем. Гэта да бацюшкі, калі ласка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0