У дачыненні да гомельскага блогера, які падпаліў сябе і скокнуў у фантан, складзены пратакол за дробнае хуліганства, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.

Як паведамлялася, відэа палаючага хлопца, які бег да фантана, з'явілася ў сацыяльных сетках. Гэта быў так званы Fire challenge. Асістэнт падпаліў вопратку аматара вострых адчуванняў, пасля чаго той нырнуў у фантан.

Асоба хлопца была вывсетленая. Падлетка і яго маці запрасілі на пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, дзе правялі прафілактычную гутарку. «Хлопцу прапанавалі накіраваць энергію ў канструктыўнае рэчышча, напрыклад, запісацца ў творчыя гурткі, паўдзельнічаць у гарадскіх мерапрыемствах, уключыцца ў валанцёрскі рух», — сказаў афіцыйны прадстаўнік УУС.

Супрацоўнікамі міліцыі быў складзены пратакол за дробнае хуліганства ў дачыненні да падлетка. «Паколькі ён непаўнагадовы і не мае крыніц даходу, штраф павінны будуць заплаціць бацькі. Таксама да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты і прыяцель блогера-пачаткоўца, які фігуруе на відэа», — пракаментаваў Віталь Прыстромаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0