24.07.2017 / 17:04

«Радыё Свабода» больш не радыё — скарачаецца каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне, застануцца толькі навіны 47

Адзін з рэдактараў беларускай службы амерыканскага «Радыё Свабода» Франак Вячорка паведаміў, што з мінулага тыдня радыё спыніла выхад шэрагу праграм, некаторыя з якіх выходзілі па 15—20 гадоў. Сярод іншага, гэта «Вольная студыя», «Падарожжы Свабоды», «Беларуская Атлантыда».

«Мы спыняем каротка- і сярэднехвалевае вяшчанне. Гэта такая стратэгія на агульнае скарачэнне эфіру, застаюцца толькі навіны і адна перадача. Усё чаму? Бо мы пераходзім на іншыя, лічбавыя платформы», — сказаў Вячорка «Нашай Ніве».

Таксама ён дадаў, што фінансаванне вяшчання скарочанае амерыканцамі.

Цяпер «Радыё Свабода» плануе больш увагі надаваць відэа і сацыяльным сеткам.

АЯ

3
Uni / Адказаць
24.07.2017 / 17:17
 Усё чаму? Бо [...] фінансаванне вяшчання скарочанае амерыканцамі


Беларускай мовы у медыя становiцца менш.
31
Чок / Адказаць
24.07.2017 / 17:22
Ну, правільна. Фактычна гэта ўжо трыбуна фэмінізму і гомасэксуалізму. Які сэнс адміністрацыі Трампа фундаваць сваіх непрыяцеляў, ворагаў хрысьціянства і белай расы?
8
Юзік Крулеўскі / Адказаць
24.07.2017 / 17:36
Цяпер «Радыё Свабода» плануе больш увагі надаваць відэа і сацыяльным сеткам.==========================================================Кабздзец для Радыё Свабода падкраўся незаўважна! Вось нахалеры мне тыя сацыяльныя сеткі? Паталагічна ненавіджу і не заглядваю! Адны гультаі там сядзяць невылазна!
Паказаць усе каментары/ 47 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру