У харвацкім горадзе-курорце Хвар турыстам будуць выпісваць буйныя штрафы за «непрыстойныя паводзіны», паведамляюць інфармагенцтвы.
Адзначаецца, што штрафы, у прыватнасці, будуць пагражаць адпачывальнікам у стане моцнага алкагольнага ап'янення, а таксама турыстам, якія шпацыравалі ў купальніках і плаўках па-за пляжнымі зонамі. Моцнае ап'яненне можа «аблегчыць» кашалёк турыста на 700 еўра, а гарадское дэфіле ў купальніку — на 600 еўра.
Як піша The Daily Mail, у цэнтры горада Хвар былі ўстаноўленыя спецыяльныя знакі з папярэджаннем: «Зберажыце свае грошы і атрымлівайце асалоду ад Хвара».
0
0
0
0
0
0