24.07.2017 / 17:48

У Ашхабадзе дэмантавалі пазалочаны помнік Туркменбашы 5

У Ашхабадзе дэмантавалі пазалочаны помнік былому прэзідэнту Туркменістана Сапармурату Ніязаву, паведамляе туркменская рэдакцыя радыё «Свабода».

Паведамляецца, што некалькі месяцаў таму тэрыторыя вакол помніка была абгароджаная ў сувязі з рамонтнымі працамі, якія, па словах мясцовых жыхароў, працягваліся чатыры месяцы.

Улады Туркменістана афіцыйна не інфармавалі аб планах па зносу манумента. Невядома таксама, куды ён быў перамешчаны пасля дэмантажу.

Сапармурат Ніязаў узначальваў Туркменістан з 1985 года, спачатку як першы сакратар кампартыі рэспублікі, з 1991-га — як прэзідэнт краіны. Насіў тытулы Туркменбашы, Сердар і Вечна Вялікі Сапармурат Туркменбашы.

Ніязаў памёр у 2006 годзе. У час яго праўлення па ўсёй краіне былі ўсталяваныя сотні яго бюстаў і помнікаў. Найбуйнейшая пазалочаная статуя Ніязава, узведзеная на цэнтральнай плошчы Ашхабада ў 1998-м, у 2011 годзе была дэмантаваная і перанесеная на новае месца. Паводле афіцыйных даных, кошт дэмантажу і пераносу пазалочанага помніка абышоўся бюджэту краіны ў 50 мільёнаў даляраў ЗША.

З 2007 года Туркменістанам кіруе Гурбангулы Бердымухамедаў. Ён носіць тытул Аркадаг (на туркменскай — «заступнік»), акадэмік Акадэміі навук краіны, старшыня Дэмакратычнай партыі Туркменістана. Нагадаем, замест забаўляльных перадач па туркменскім ТБ цяпер чытаюць уголас яго кнігі.

nn.by

1
Lićvin / Адказаць
24.07.2017 / 18:16
Гэта гамон... бедныя людзі
0
Тадось / Адказаць
24.07.2017 / 21:22
  ... каб пераплавіць і зрабіць ужо прыжыцьцёвы помнік новаму "Туркменбашы"?
0
бульбон / Адказаць
24.07.2017 / 22:00
Не іначай, наш таму і не ўпадабаў заклікі "помнікаў пры жыцці", бо разумее, што з імі здарыцца пазней.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру