У аснове распрацоўкі ляжыць даследаванне, якое праходзіла ва ўніверсітэтах чатырох буйных фінскіх гарадоў з 1994 года. На гэты момант вакцына паспяхова прайшла выпрабаванні на мышах, і навукоўцы з Vactech рыхтуюцца да поўнамаштабнага даследавання з удзелам людзей, якое будзе доўжыцца ад 2 да 4 гадоў.

Калі эфектыўнасць новага сродка будзе даказаная, то аўтары атрымаюць ліцэнзію на яго продаж, на што таксама сыдзе нямала часу. Нават пры самым удалым збегу абставінаў выхад на рынак зойме больш за 8 гадоў. Акрамя таго, кіраўніцтва Vactech заключыла пагадненне аб супрацоўніцтве з амерыканскай кампаніяй Provention Bio з мэтай дадатковага фінансавання і паскарэння працы над лекамі.

Сама вакцына будзе абараняць чалавека ад пэўных інфекцый, выкліканых некаторымі энтэравірусамі. Менавіта з-за іх, па словах навукоўцаў, і развіваецца шэраг паражэнняў, якія прыводзяць да развіцця цукроўкі. Такім чынам, можна дамагчыся таго, што вялікая колькасць чалавек не атрымае гэтага захворвання ў будучыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?