Тэрарыст-смяротнік падарваў сябе ў пакістанскім Лахоры. Як мінімум 22 чалавекі загінулі, яшчэ 32 атрымалі раненні, 11 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане, паведамляюць інфармагенцтвы.

Інцыдэнт адбыўся каля тэхнапарку імя Арфы Карым. Паводле папярэдніх даных, цэллю тэрарыста былі супрацоўнікі паліцыі, якія дзяжурылі непадалёк.

Месца выбуху цяпер ачэпленае, вядзецца расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0