З пошты Рэдакцыі.

Дэмакраты моцна павярнулі на Захад. Так, у Беларусі павінныя быць эўрапейскія каштоўнасьці, але трэба шукаць выхад і да Расеі.
Апазыцыя можа разьлічваць на перамогу тады, калі Расея ня будзе супраць іхняга кіраваньня. Вялізная памылка была зроблена, калі Беларусь наведваў У. Пуцін. Дэмакраты рвалі партрэты расейскага прэзыдэнта, тапталі сьцягі на вулічнай акцыі. Не сумняюся, што гэтым момантам скарыстаўся А. Лукашэнка. Маўляў, фінансуй, а то вунь хто прыйдзе пасьля мяне. На гэтым рэжым трымаецца ўсё жыцьцё. Толькі калі апазыцыянэры перайграюць А. Лукашэнку ў лявіраваньні паміж Захадам і Усходам, тады яны адчыняць шлях да перамогі. Калі паглядзець на вынікі нядаўняга апытаньня, якое правёў НІСЭПД, то роўнае стаўленьне і да Расеі, і да Эўропы падтрымлівае большая частка апытаных.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?