З досыць нечаканай версіяй падзей 21 ліпеня выступіла вядомая ўкраінская пісьменніца Аксана Забужка. У гэты дзень адна з актывістак арганізацыі Femen агалілася падчас сустрэчы ў Кіеве прэзідэнтаў Украіны і Беларусі Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі. На грудзях у яе было напісана «Жыве Беларусь».

Забужка мяркуе, што за гэтым стаяць расійскія спецслужбы.

«Нагадаю, праект Фемен (вобраз «сэкс-працаўніцы з нацыянальнымі сімваламі») — гэта тэхналогія не ГБ, а яшчэ больш старое - царскай ахранкі. Аўтарам яе лічыцца кіеўскі паліцмайстар Б.Гюбенет, які 1879 (цытую па І.П.Белаконскім), «змагаючыся з украінскім рухам, прымусіў усіх прастытутак апранацца ў нацыянальны ўкраінскі касцюм, які, такім чынам, пераўтвараўся ў прыкмету распусты…» — піша Забужка.

«І яшчэ нагадаю, што лозунг «Жыве Беларусь!» — гэта для беларусаў такі ж нацыянальны сімвал, як «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг. Так што Лубянка, выпусціўшы на камеры адну з «Гюбенетавых дзевак», адначасова патроліла і магчымыя незалежныя амбіцыі «бацькі», і ўкраінскую прэзідэнцкую ахову. Такое «бе-бе-бе» зрабіла абодвум. І гэта яшчэ адзін знак, што Беларусь цяпер важная. ВЕЛЬМІ. Важна, каб выстаяла гэтай восенню. Трымаем кулакі», — працягвае пісьменніца.

Аксана Забужка нарадзілася ў 1960 у Луцку. Аўтарка культавага рамана «Палявыя даследаванні ўкраінскага сэксу». За другі раман «Музей кінутых сакрэтаў» атрымала прэстыжную прэмію Angelus як аўтарка найлепшай кнігі ў Цэнтральнай Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?