25.07.2017 / 09:11

Археолагі: царква святой Еўфрасінні Полацкай выглядала не так, як мы прывыклі ўяўляць 11

У Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры працягваецца даследаванне галерэй, адкрытых падчас археалагічных і рэстаўрацыйных работ у Полацку. Яны былі прыбудаваныя да Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра. На думку старшага навуковага супрацоўніка расійскага Дзяржаўнага Эрмітажа Яўгена Торшына, галерэі маглі прызначацца для пахаванняў і здзяйснення памінальных службаў.

Знаходка галерэй змяняе ўяўленне пра тое, як выглядаў храм 800 гадоў таму.

Фрэска ХІІ стагоддзя.

Пад сценамі археолагі знайшлі пахаванні розных стагоддзяў.

Пра тое, што побач з падмуркам Спаскага храма знаходзіліся галерэі, стала вядома падчас навуковай экспедыцыі, арганізаванай некалькі гадоў таму Полацкім дзяржаўным універсітэтам сумесна з расійскім Эрмітажам.

Спаса-Праабражэнская царква — гэта адзіны помнік гісторыі і культуры Полацкай зямлі канца X — першай трэці XIII стагоддзя, які ў поўным аб'ёме дайшоў да нашых дзён. Гэта самая старажытная пабудова на тэрыторыі манастыра. У царкве знаходзяцца дзве цесныя крыжападобныя келлі. У адной з іх (паўднёва-заходняй) жыла прападобная Еўфрасіння.

— Унікальнасць Спаскага храма ў тым, што ён захаваўся да нашых дзён амаль цалкам. На працягу гісторыі гэты будынак не рэстаўраваўся. Сёння тут праходзіць навуковая рэстаўрацыя, якая павінна даць уяўленне аб тым, як храм выглядаў першапачаткова і дапамагчы ацаніць стан пабудовы на сённяшні дзень, — паведаміў Яўген Торшын.

Навуковая рэстаўрацыя пачалася з раскопак каля сцен Спаскага храма для таго, каб высветліць як зроблены падмурак, а таксама ацаніць, у якім стане ён знаходзіцца. У выніку археалагічных работ ўдалося зрабіць унікальнае адкрыццё — знайсці сцены разбураных галерэй.

Галерэі былі пашыраныя ў ХІІ стагоддзі, шмат храмаў на тэрыторыі Русі былі імі акружаныя. Галерэі служылі для пахавання і там жа знаходзіліся невялікія прыдзелы, дзе маглі здзяйсняцца пахавальныя службы.

Па словах Торшына, гэтае адкрыццё змяніла ўяўленне пра тое, як выглядаў Спаскі храм.

— Будынак храма лічылі вытанчанай царквой, выцягнутай ўверх. Знаходка галерэі змяніла ўяўленне пра сілуэт гэтага храма, ён стаў больш урачыстым, манументальным, — сказаў ён.

Таксама падчас работ зробленыя яшчэ некалькі важных археалагічных адкрыццяў. Напрыклад, даследуючы акно ў келлі Еўфрасінні Полацкай, рэстаўратары выявілі, што гэта былі дзверы на другім паверсе. Але куды вялі гэтыя дзверы? Магчыма, у галерэю, сляды якой выявіў Яўген Торшын. Значыць, галерэя была двухпавярховай? У гэтым трэба разабрацца археолагам.

Нягледзячы на раскопкі і рэстаўрацыйныя работы, цалкам высветліць, як выглядалі гэтыя галерэі, немагчыма.

Рэстаўрацыйныя працы будуць працягвацца. Выяўленыя алтарная апсіда прыдзельнага храма, пахаванні розных стагоддзяў.

— Запланавана раскрыццё ніжніх частак сцен па ўсім перыметры будынка, таму што паўсюль яны судакранаюцца з грунтам і адбываецца ўвільгатненне мура. Нашы работы будуць працягвацца і суправаджацца будаўніча-рэстаўрацыйнымі мерапрыемствамі, — сказаў Яўген Торшын.

5
Seka / Адказаць
25.07.2017 / 09:18
Не дазваляйце расейцам праводзіць у нас раскопкі, яны ўсё забіраюць да сябе ў Эрмітаж... Колькі ўнікальнага яны ўжо вывезлі ў свае музеі...
4
Лё Карбузьё / Адказаць
25.07.2017 / 09:30
Спаса-Праабражэнская царква - гэта адзіны помнік гісторыі і культуры Полацкай зямлі канца X - першай трэці XIII стагоддзя,


Цікава, зь якога гэта часу стала вядома і, галоўнае, ад каго, што гэтая царква існуе аж з Х стагоддзя, калі дасюль усе ведалі адно тое, што яна з 12 ст.? Мо ўжо новую дысэртацыю  рыхтуюць тыя супрацоўнікі Эрмітажа? А Сафія тады зь якога часу ў іх паходзіць? Нават яна з 11 стагоддзя.
16
Джон Жарптушкін / Адказаць
25.07.2017 / 09:59
Предположим, что рядом с нами сидит китаец четырнадцатого века. Что он думает, глядя на зажигалку? Китаец думает, что там заключен дракон. Мы нажимаем на какой-то клапан, дракону прищемляется хвост, и он от боли изрыгает огонь. А мы с вами знаем, что эта штука отлита из пластмассы в Китае, газ под давлением, зубчатое колесико… То есть мы знаем конструкцию, нам не нужны дикие объяснения. Знание того, что в образование мира и в филогенез никогда не вмешивались никакие посторонние силы, избавляет нас от религиозности. Но 99% людей считают знания естественнонаучного порядка либо излишними, либо слишком обременительными, либо слишком сложными. А вера — это всего-навсего отсутствие знания. Дело в серости.
Homo предлагается хорошо театрализованное примитивное объяснение. Ведь когда вы слушаете какого-нибудь архиерея, вы в первую очередь слушаете не человека, не голос, вы в основном слушаете четыре с половиной квадратных метра парчи, большое количество бижутерии, вы слушаете лиловый бархат и черное сукно. А вы этого дядьку архимандрита побрейте, постригите, оденьте в майку, посадите напротив себя на кухне, поставьте перед ним пустую бутылку из-под кефира, и все, что он говорит, будет казаться бредом сумасшедшего. Такого рода сценизм работает на мало интеллектуализированную публику очень сильно...

© А. Невзоров
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру