25.07.2017 / 09:36

Крызіс сярэдняга веку ў ВКЛ 9

Як гэта магло б праяўляцца?

Вы не разумееце, пра што гавораць вашы маладыя збраяносцы.

Вы ненавідзіце шумныя корчмы.

Вас ужо не турбуе, з кім, як і дзе спаў кароль Людвік Венгерскі.

Вы заўважаеце, што крыжакі з кожным годам усё маладзейшыя і маладзейшыя.

Вы не супраць рэформаў, аднак лічыце, што Гарадзельская унія — гэта ўжо перабор.

Вы не разумееце сучасныя тэхналагічныя гаджэты, такія як арбалет і пішчаль.

Сучасныя каменныя замкі падаюцца вам безгустоўнымі.

Вы імкнецеся забыцца, хто цяпер вялікі князь.

Вы марыце набыць сяло дымоў на дзесяць у Налібоцкай пушчы бліжэй да пенсіі. 

4
Мірны / Адказаць
25.07.2017 / 10:01
Такі "крызіс" у ВКЛ закранаў не больш як 3-5 адсоткаў насельніцтва. Астатніх турбавала, прычым у любым узросце, іншае: каб хапіла на зіму харчоў.
0
Šarkoŭski pan / Адказаць
25.07.2017 / 10:19
У мяне амаль усе прыкметы. )
1
Візьму твій бограч / Адказаць
25.07.2017 / 10:58
Мірны,а як жа тэніс?)
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру