Упершыню кампанія Lenovo мімаходам прадэманстравала прататып гнуткага планшэта яшчэ летась. Цяпер жа, у рамках выставы Tech World 2017, прылада была прадэманстраваная ва ўсёй сваёй красе і максімальна наблізілася да фінальнага варыянту. Відэа дэманструе, чаго можна чакаць ад будучых гаджэтаў, якія змогуць згінацца. А яны, па-за усялякіх сумневаў, абавязкова рана ці позна з'явяцца на рынку, якімі б дзіўнымі яны ні выглядалі на першы погляд, піша Hi-news.

У самым пачатку відэа планшэт Folio падобны на зусім звычайны плоскі гаджэт з дыяганаллю экрана 7,8 цалі. Пасля таго як прыладу складаюць напалову, яе дыяганаль складае 5,5 цалі. У планшэце працэсар Qualcomm Xia Long 800. Разрозненне дысплея складае 1920 х 1440 пікселяў.

Што ж, трэба адзначыць, што ў гэтым відэа гаджэт сапраўды выглядае па меншай меры цікава. Пакуль невядома, калі менавіта прылада паступіць у продаж і колькі будзе каштаваць. Цалкам можа аказацца, што гэты прататып так і не патрапіць на паліцы крамаў электронікі. Але калі ўсё ж гэта здарыцца, ці будзе Folio практычнай прыладай у выкарыстанні?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0