Расея можа ў наступны раз выпрабаваць межы цярпеньня заходніх краін на Эстоніі, мяркуе былы пасол Эстоніі ў Расеі Март Хельме.

У інтэрвію радыёстанцыі Kuku Хельме сказаў, што Расея цягам гадоў была дзяржавай, якая спрабавала ўзнавіць свой уплыў, не баючыся ўжыць пры гэтым сілу.

Хельме кажа, што

Расея ў вайне з Грузіяй пераканалася, што многія арганізацыі абмяжоўваюцца выключна папярэджаньнямі і маральнымі выказваньнямі,
цытуе словы дыплямата postimees.

Былы пасол зазначае, што Эстонію Расея можа прыціснуць энэргетыкай.

Хельме кажа, што ў выпадку канфлікту: «прамерзлая і галодная пятая калёна можа выйсьці на вуліцы, адбудуцца сутыкненьні, а расейскія войскі, што ўступяць у Нарву, Эстонія ня зможа іх выыкінуць».

Самым эфэктыўным сродкам узьдзеяньня на Расею Хельме бачыць замарожваньне ў заходніх банках актываў кіраўнікоў Расеі і абвяшчэньне іх пэрсонамі нон‑грата, рэзюмуе postimees.

Украінскія СМІ сяньня, камэнтуючы ўчорашняе прызнаньне Мядзьведзевым незалежнасьці Абазіі і Паўднёвай Асеціі, маюць свой погляд на наступную ахвяру Расею. Гэта Крым

А ў панядзелак Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы з прэзыдэнтам Малдовы Ўладзімерам Вароніным выказаў заклапочанасьць замарожанай сытуацыі з Прыднястроўем.

Сёньня пра магчымасьць уварваньня Расеі на тэрыторыю Украіны і Малдовы заявіў міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнер

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?