Апошнюю пяцiдзёнку лета ўмовы надвор’я ў Беларусi будуць вызначацца ў асноўным цыклонамi, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела метэаралагiчных прагнозаў Рэспублiканскага гiдраметэацэнтра Людмiла Парашчук.
Надвор’е крыху палепшыцца 27 i 28 жнiўня. Чацвер, 28 жнiўня, абяцае быць самым цёплым на гэтым тыднi.
Удзень чакаецца плюс 21—26 градусаў. Але ўжо ў пятнiцу, 29 жнiўня, чарговы актыўны атлантычны цыклон прынясе на большую частку тэрыторыi краiны дажджы.
Гэты цыклон, перамяшчаючыся на ўсход, i ў выхадныя днi пагоршыць атмасферную цыркуляцыю. Заходнi вецер зменiцца на паўночны. На Беларусь прыйдзе халоднае паветра Арктыкi, якое панiзiць начную тэмпературу да 4—9 градусаў цяпла, а ўдзень будзе плюс 14—19 градусаў, толькi ў Брэсцкай вобласцi будзе крыху цяплей.
Паводле папярэднiх прагнозаў сiноптыкаў, у панядзелак,
1 верасня сцiхне вецер, спыняцца дажджы, але будзе ўжо па‑асенняму халаднавата, асаблiва ў ранiшнiя гадзiны.