Урад Украіны не дапамагаў ні аднаму з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах ў ЗША ў 2016 годзе. Такую заяву зрабіла амабасада Украіны ў ЗША ў аўторак у твітары, піша УП.
«Адказна заяўляем: урад Украіны не дапамагаў ні аднаму з кандыдатаў на выбарах-2016. Мы ўдзячныя ЗША за двухпартыйную падтрымку Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.
Раней прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп абвінаваціў Украіну ў сабатажы яго перадвыбарчай кампаніі і заклікаў генпракурора ЗША расследаваць гэты выпадак. На думку Трампа, дзеянні Украіны былі накіраваны на прасоўванне кандыдатуры яго апаненткі — Хілары Клінтан.
0
0
0
0
0
0