Выпадак здарыўся а 9‑й раніцы ў аўторак.

Кіроўца машыны ГАЗ 3309, рухаючыся па вуліцы Прытыцкага, насупраць дому №60, зьдзейсьніў наезд на пешахода, 1950 г.н., які пераходзіў праезную частку па рэгуляваным пераходзе на зялёнае сьвятло сьветлафора.

Пешаход быў у цяжкім стане дастаўлены ў Бальніцу хуткай мэдыцынскай дапамогі (БХМД), дзе празь некаторы час памёр.

Увечары (а 19:30) непадалёк ад месца папярэдняй трагедыі, гэтым разам на вуліцы Бурдзейнага кіроўца аўтамабіля ВАЗ 21093 зьдзейсьніў наезд на двух кабет, 1952 і 1962 г.н., якія пераходзілі вуліццу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Жанчыны з закрытымі чэрапна‑мазгавымі траўмамі сярэдняй ступені цяжкасьцм дастаўлены ў БХМД.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?