26.07.2017 / 17:01

Упершыню ад часоў Другой сусветнай насельніцтва Мінска пачало скарачацца 38

Як паведамляе Белстат, па стане на 1 ліпеня 2017 года колькасць насельніцтва Мінска склала 1 975 800 чалавек.

фота Сяргея Гудзіліна.

Адметнасць сітуацыі ў тым, што ўпершыню за доўгі час гэтая лічба зменшылася. Тры месяцы таму ў сталіцы жылі на 300 чалавек больш.

Розніца невялікая, аднак яна можа стаць прыкметай дэмаграфічнай ямы, у якую, паводле меркавання экспертаў, зноў пачынае апускацца Беларусь.

Папярэдні раз рост насельніцтва Мінска запавольваўся ў 1994-1995 гадах — тады за год колькасць насельніцтва павялічвалася ўсяго на 100 чалавек.

Насельніцтва Мінска па гадах

1940 год — 256 тысяч

1950 год — 274 тысячы

1960 год — 539 тысяч

1970 год — 916 тысяч

1980 год — 1,3 мільёна

1990 год — 1,62 мільёна

2000 год — 1,68 мільёна

2010 год — 1,84 мільёна

…2017 год — 1,97 мільёна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Браніслаў Юрэвіч

8
Трата времени / Адказаць
26.07.2017 / 17:46
Ну и чудесно! Минск и так изуродован уплотнением и перенаселением! Это ненормально, когда при наличии ещё 5 крупных областных городов, пятая часть населения страны живет в столице!
30
AS/DS фарэвар / Адказаць
26.07.2017 / 17:50
не бачу падстаў для панікі. Новыя Мінчане, ехайце да хаты, да роднай сахі, арайце глебу, сейце жыта і бульбу. не трэба тут заставацца, з вас атрымліваюцца толькі міліцыянты, а такіх тутак і гэтак зашмат.
11
Inhvar / Адказаць
26.07.2017 / 17:51
У Менск ужо пераехалi i жук i жаба(за лепшым жыццём)  Менск падсеў на кансалiдаваны бюджэт РБ i жыруе. А у рэгiёнах заняпад, жабрацтва i дэпрэсiя. I будучынi няма. Усе у Менск!
Паказаць усе каментары/ 38 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру