Былы прэзідэнт Грузіі і экс-кіраўнік Адэскай вобласці Міхаіл Саакашвілі страціў украінскае грамадзянства. Гэтую інфармацыю ТСН пацвердзілі ў Дзяржаўнай міграцыйнай службе Украіны.

Як растлумачылі ў ведамстве, Саакашвілі страчвае грамадзянства на аснове п. 2 арт. 19 Закона «Аб грамадзянстве», а менавіта — на падставе лжывых даных, названых у анкеце. У дакументах, якія запаўняў былы старшыня Адэскай АДА, было пазначана, што ён не знаходзіцца пад следствам ва Украіне або за яе межамі, аднак вядома, што на тэрыторыі Грузіі Саакашвілі быў завочна арыштаваны.

У міграцыйнай службе адзначаюць, што з нагоды грамадзянства Саакашвілі запыт у ГПУ накіраваў нардэп Андрэй Лазавы, а пракуратура звярнулася ў службу. І па запыце Камісія па пытаннях грамадзянства прыняла адпаведнае рашэнне.

Украінскае грамадзянства Саакашвілі даў сваім указам прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў канцы мая 2015 года. Напярэдадні атрымання ўкраінскага пашпарта ён быў прызначаны старшынёй Адэскай аблдзяржадміністрацыі. У снежні 2015 года яго пазбавілі грамадзянства Грузіі.

На пасадзе кіраўніка Адэскай вобласці Саакашвілі прапрацаваў паўтара года, пасля чаго абвясціў аб адстаўцы, абвінавачваючы прэзідэнта ў невыкананні абяцанняў і прасоўванні на кіруючыя пасады ў райадміністрацыях «старых карупцыянераў». Тады ж былы прэзідэнт Грузіі абвясціў аб стварэнні ўласнай палітычнай сілы, з якой пойдзе на выбары ва ўкраінскі парламент.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?