Адзін чалавек пацярпеў у выніку нападу мужчыны з нажом у цэнтры Мінска, паведамілі Sputnik у сераду ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся на адной з вуліц Цэнтральнага раёна беларускай сталіцы. Паводле інфармацыі міліцыі, 25-гадовы мінчук пасля слоўнай сваркі напаў на двух мінакоў з нажом.

«Аднаму зламыснік глыбока парэзаў руку, другога — ударыў», — сказалі ў ГУУС.

У прэс-службе таксама адзначылі, што адзін з апанентаў агрэсіўнага мінчука здолеў аказаць яму актыўны супраціў да прыбыцця на месца здарэння байцоў АМАПа. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі нападніка, пацярпелым медыкі хуткай аказалі неабходную дапамогу.

Цэнтральны РУУС Мінска ў дачыненні да маладога чалавека распачаў крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства), за нажавы бой яму ў якасці максімальнага пакарання пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0