Усяго патроху2828

Археолагі знайшлі доказ, што ў каменным веку ў Беларусі ўжо елі лыжкамі ФОТА

На Крывінскім тарфяніку (Бешанковіцкі раён Віцебскай вобласці) археолагі знайшлі лыжку, якой 4 тысячы гадоў. Гэта першая лыжка позняга неаліту на тэрыторыі Беларусі, што цалкам захавалася.

Тарфянік змяшчае 10 археалагічных помнікаў IV—II тысячагоддзя да нашай эры. Дзякуючы гэтаму, археолагі маюць магчымасць рэканструяваць тут жыццё старажытных беларусаў на працягу амаль 3,5 тысяч гадоў.

З 10 па 30 ліпеня на помніку Асавец-2 (недалёка ад вёскі Асавец) праходзіць экспедыцыя, якой кіруе старшы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Максім Чарняўскі. «Зробленая [лыжка] з косткі жывёлы, хутчэй за ўсё, з тазавай часткі. Калі правесці падрабязны аналіз, магчыма, будзе знойдзена напаўненне ў порах, якое дазволіць даведацца, што менавіта гэтай лыжкай елі», — распавёў БелТА археолаг.

Уладальнік лыжкі трымаў яе правай рукой.

Іншыя знаходкі экспедыцыі — амулеты, падвескі з зубоў і іклаў жывёл, касцяныя і бурштынавыя пацеркі, крамянёвыя і касцяныя наканечнікі стрэл, шыла, рыбалоўны кручок і мноства керамічных сасудаў, нават глечык!

Каментары28

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Шарапава прадае асабняк у Лос-Анджэлесе за $25 мільёнаў ФОТЫ

Як сёння жывуць Кузнечыкі, якія амаль два гады хаваліся ў пасольстве Швецыі, каб не трапіць у кіпцюры сілавікоў?10

Палітвязень зрабіў сэлфі проста ў камеры СІЗА на Валадарскага2

У Расіі прапанавалі ўвесці падатак на стравы недружалюбных краін8

Канстанцін Каліноўскі, які ваяваў ва Украіне, атрымаў цяжкія траўмы на будоўлі ў Польшчы. Яму збіраюць грошы4

Найлепшыя серыялы года: спіс усіх намінантаў на прэмію «Эмі»1

У Індыі знайшлі расіянку, якая разам з дзецьмі жыла ў пячоры2

Ва Украіне на палігоне курсант застрэліў інструктараў з аўтамата7

Беларусам патлумачылі, што рабіць, калі ўпаў дрон2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць