Эканоміка33

У чэрвені ў Беларусі звольнена на 4,1 тысячы чалавек больш, чым нанята

Беларускія прадпрыемствы працягваюць больш актыўна звальняць супрацоўнікаў, чым наймаць новых. У чэрвені арганізацыі, паводле афіцыйнай статыстыкі, прынялі на працу 57 тысяч чалавек, а паказілі на дзверы на 4,1 тысячы, або 6,8%, большай колькасці, паведамляе tut.by.

Больш за ўсё сышлі ў мінус у адукацыі, дзе ў чэрвені звольнілі на 40,4% больш, чым узялі новых супрацоўнікаў. Зрэшты, гэта лагічна: на перыяд летніх канікул колькасць занятых у сферы адукацыі традыцыйна скарачаецца, вучыць-та няма каго.

Прадпрыемствы, якія аказваюць адміністрацыйныя і дапаможныя паслугі, звольнілі на 31,8% больш работнікаў, чым прынялі, а кампаніі, якія займаюцца фінансавай і страхавой дзейнасцю, — на 29,1% больш.

Затое больш актыўна бралі на працу, чым звальнялі, у такіх сферах, як ахова здароўя і сацыяльныя паслугі (4,4%), сельская, лясная і рыбная гаспадарка (+10,6%), прамысловасць (8%), паслугі па часовым пражыванні і харчаванні (+38,9%).

Беларускія прадпрыемствы звальняюць больш людзей, чым бяруць на працу, ужо восьмы месяц запар. Па звестках Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2017 года склала 34,2 тысячы чалавек.

А ўсяго ў эканоміцы Беларусі ў чэрвені было занята 4344,8 тысячы чалавек.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць