У цэнтры Масквы, у раёне станцыі метро «Кітай-горад», усталявалі манумент Івану Жахліваму.

Скульптура ва ўвесь рост стаіць перад Алеяй правіцеляў у скверы ў Петравярыгскім завулку, дзе ўжо ўсталяваныя бюсты 33 кіраўнікоў Расійскай дзяржавы ў выкананні Зураба Цэрэтэлі. У іх ліку ўжо быў і бюст Івана Грознага, піша rbc.ru.

Новы помнік стварыў скульптар Васіль Селіванаў. Першапачаткова яго павінны былі паставіць у горадзе Аляксандраве (Уладзімірская вобласць), які вырас на месцы Аляксандраўскай слабады, куды цар ў 1564 годзе пайшоў з Масквы на час апрычніны. Аднак развязалася бурлівая грамадская дыскусія, адкрыццё некалькі разоў пераносілі, а адзін раз помнік нават прыбралі праз нейкі час пасля ўсталявання. У рэшце рэшт мясцовыя ўлады адмовіліся ад скульптуры.

Да сённяшняга дня адзіны ў Расіі помнік Івану Жахліваму стаяў у Арле, дзе вакол яго ўсталявання таксама разгарэлася дыскусія. Праціўнікі выступалі супраць «кананізацыі» цара, паказваючы, што ў гады яго кіравання былі забітыя дзясяткі тысяч людзей, спалены і разрабаваныя дзясяткі гарадоў, у тым ліку Вялікі Ноўгарад, а Руская дзяржава прайграла дарагую Лівонскую вайну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0