27.07.2017 / 22:37

Біёлагі ператварылі куркуму ў наначасціцы, якія забіваюць рак 3

Наукоўцы даказалі, што куркума можа быць карысная не толькі ў якасці спецыі. У артыкуле, апублікаваным у часопісе Nanoscale, навукоўцы заяўляюць, што звычайную куркуму можна выкарыстоўваць для стварэння наначасціц, якія выклікаюць масавую гібель ракавых клетак мозгу і іншых частак цела.

Розныя формы рака галаўнога і спіннога мозгу — адносна рэдкія ў параўнанні з ракам грудзей, прастаты ці кішэчніка, аднак гэта кампенсуецца іх агрэсіўнасцю і небяспекай для чалавека. Такі рак у большасці выпадкаў вядзе да хуткай гібелі пацыента з-за складанасцяў ва ўжыванні хіміятэрапіі або немагчымасці хірургічнага ўмяшання.

Рак мозгу часцей за ўсё пагражае дзецям, а не дарослым. Да гэтага часу не было сродкаў, якія маглі б прадухіліць развіццё гэтых пухлін і пры гэтым не выклікаць масавую гібель здаровых клетак мозгу. Адносна нядаўна навукоўцы выявілі, што вятроўнік і некаторыя іншыя расліны ўтрымліваюць у сабе рэчывы, якія здольныя лекаваць гэты рак.

Аналагічныя малекулы ўтрымліваюцца ў куркуме - звычайнай спецыі, што вырабляецца з перамолатых карэнішчаў расліны Curcuma longa. Праблема складалася ў тым, што іх немагчыма растварыць у вадзе. Гэта перашкаджала іх выкарыстанню для барацьбы з ракам, бо іх немагчыма даставіць да пухліны і раўнамерна размеркаваць па ёй.

Аўтары артыкула знайшлі спосаб вырашыць гэтую праблему, далучыўшы малекулы куркуміна да паверхні наначасціц з аксіду цэрыя, здольных пранікаць унутр ракавых клетак. Гэтыя наначасціцы не толькі дастаўляюць куркумін ўнутр ракавай пухліны, але і спараджаюць вялікую колькасць агрэсіўных малекул унутры яе клеткі, якія дапамагаюць змагацца з ракам.

Дзве версіі падобных наначасціц навукоўцы ўвялі ў культуры ракавых клетак мозгу, частка з якіх была вельмі агрэсіўнай і стойкай да дзеяння радыетэрапіі, а іншыя — менш небяспечнымі разнавіднасцямі рака.

Як паказалі эксперыменты, усе версіі наначасціц з даданнем куркумін паскаралі гібель ракавых клетак і тармазілі рост пухліны. Куркумінавыя часціцы, па словах навукоўцаў, асабліва добра дзейнічалі на тыя падвіды нейрабластомы, супраць якіх хіміётэрапія і радыётэрапія не працуюць, забіўшы прыкладна палову клетак за некалькі гадзін і паскорыўшы іх гібель на 170%.

0
Раман / Адказаць
28.07.2017 / 00:29
Сапраўды, навука - вялікая рэч. Рады за навукоўцаў і жадаю ім далейшых поспехаў. 
0
Аналітык / Адказаць
28.07.2017 / 12:51
Ключы да лячэння ўсіх хваробаў зноходзяцца ў натуральных раслінных рэчывах. Але фармацэўтычная мафія не распаўсюджвае гэтую інфармацію, таму што гэтыя прэпараты немагчыма запатэнтаваць. Фармацэўты папросту нажываюцца на хваробах людзей. Аб  куркуме як онкапратэктары вядома даўно.
0
Андрусь / Адказаць
28.07.2017 / 15:51
А патрыярх гундзяеу адабрае?))
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру