Брэсцкае ДАІ паведаміла пра новы «рэкорд» перавышэння хуткасці.

23 Ліпеня 2017 года на трасе М10 «Кобрын-Гомель» кіроўца «Мерседэса» ляцеў з хуткасцю 189 км/г.

У гэтым месцы Драгічынскага раёна дазволена ехаць 90 км/г.

У дачыненні да кіроўцы складзены адміністрацыйны матэрыял па ч.3 ст.18.13, якая прадугледжвае штраф у памеры ад 3 да 10 базавых велічынь. Паколькі ён прызнаў віну, пакаранне было мінімальнае.

Такім чынам, за перавышэнне на 99 км/г кіроўца «Мерседэса» заплаціў 69 рублёў. Гэта 30 еўра у эквіваленце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0