Дысцыпліна застаецца пытаннем нумар адзін. Такі пункт гледжання выказаў кіраўнік дзяржавы сёння на нарадзе з кіраўніцтвам Дзяржаўнага сакратарыята Рады Бяспекі, перадае карэспандэнт БелТА.

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму выканання Дырэктывы №1. «Не скажу, што ў нас з дысцыплінай усё ў парадку», - заўважыў ён.

«Я не скажу, што мы дасягнулі верху ў гэтым плане, таму дысцыпліна - пытанне нумар адзін. Асабліва гэта залежыць ад сілавога блока, ад паводзінаў ваеннаслужачых, людзей у пагонах». Ён звярнуў увагу, што яны павінны кантраляваць становішча, у тым ліку на вуліцах. «Ім да ўсяго павінна быць справа - да руху транспарту, перамяшчэння людзей, аказання дапамогі, калі ў гэтым узнікае неабходнасць. Мы павінны дэманстраваць перад людзьмі, што мы не дарма ямо хлеб. Бо мы на іх грошы існуем».

На нарадзе размова ішла і аб арганізацыі сумеснага патрулявання ваеннаслужачых і супрацоўнікаў МУС з мэтай падтрымання парадку на вуліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0