Еўракамісія пачала рэалізацыю праграмы дапамогі мігрантам, размешчаным у грэчаскіх лагерах. На выдзеленыя 209 мільёнаў еўра мяркуецца арандаваць дастатковую колькасць кватэр і дамоў, каб перасяліць туды да канца года да 30 тысяч чалавек і тым самым разгрузіць перапоўненыя пасля закрыцця «балканскага маршруту» лагеры, паведамляе DW.

«Сёння ў жыцці грэчаскіх бежанцаў пачынаецца новая глава», - заявіў у чацвер камісар ЕС па пытаннях гуманітарнай дапамогі і кіравання ў крызісных сітуацыях Хрыстас Сціліанідзес.

Паводле даных Еўракамісіі, будзе арэндавана каля 22 тысяч кватэр на мацерыковай частцы Грэцыі і яшчэ каля 2 тысяч кватэр на астравах. Акрамя таго, бежанцам раздадуць спецыяльныя карткі, з дапамогай якіх яны змогуць купляць сабе прадметы першай неабходнасці або медыкаменты. На дадзены момант у перапоўненых лагерах у Грэцыі жыве каля 62 тысяч уцекачоў, пераважна з Сірыі, Афганістана і Ірака.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?