27.07.2017 / 23:42

Іран заявіў пра паспяховы запуск касмічнай ракеты-носьбіта 10

Іран заявіў аб паспяховым выпрабаванні ракеты ўласнай вытворчасці, здольнай выводзіць спадарожнікі на арбіту. Пра гэта паведаміла дзяржаўнае тэлебачанне Ірана ў чацвер, 27 ліпеня.

«Касмічны цэнтр імама Хамейні быў афіцыйна адчынены паспяховым выпрабаваннем ракеты Simorgh», - сказана ў паведамленні, якое суправаджаецца відэашэрагам з запускам ракеты.

Ракета здольная выводзіць на арбіту спадарожнікі вагой да 250 кг.

Паводле агенцтва Reuters, дадзеная падзея хутчэй за ўсё ўзмоцніць напружанасць з ЗША з-за магчымага выкарыстання Іранам балістычнай ракеты.

Нагадаем, ЗША 19 ліпеня ўвялі новыя эканамічныя санкцыі супраць Ірана за праграму балістычных ракет.

Іран заяўляе, што яго касмічная праграма з'яўляецца мірнай, але заходнія эксперты падазраюць, што праграма можа стаць прыкрыццём для распрацоўкі ракетных тэхналогій.

3
Eugene Mayseythick / Адказаць
27.07.2017 / 23:54
Так Іран за невыкананьне дамовы па ядравай праграме новыя санкцыі і атрымаў. Ну й не толькі за гэта канечне.
6
Pich / Адказаць
28.07.2017 / 00:05
Малайцы Іранцы ! Відавочна гэта вялікі посьпех іранскай навуковай і тэхнічнай галіны. Ізраілю тэраз будзе вельмі цяжка.
4
Олег / Адказаць
28.07.2017 / 05:52
Иран, КНДР успешно развиваются под санкциями.
Беларусь под властью Лукашенко не справляется. Может, "капитана" надо было позавчера заменить?
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру