Увайсці
  • Навіны
  • Усяго патроху
  • Культура
  • Тэсты
  • Рэкламадаўцу
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
Фота 14 з 15

Печ у дамку арандатара.

28.07.2017 / 08:44

Фальварак Ракуцёўшчына, месца натхнення Максіма Багдановіча ФОТА 3

40 гадоў таму — улетку 1977-га — на літаратурнай мапе Беларусі аднавіўся адрас, гістарычна ўплецены ў кароткую біяграфію навечна маладога беларускага клясыка Максіма Багдановіча. Гэта фальварак Ракуцёўшчына побач зь мястэчкам Красным на Маладэчаншчыне.

Менавіта тут, падчас двухмесячнага гасьцяваньня ў дробных шляхцічаў Лычкоўскіх, 19-гадовы Максім упершыню адчуў хараство роднай зямлі, повязі зь якой быў пазбаўлены яшчэ ў маленстве.

Але ад 1911 году і да моманту, калі Ракуцёўшчына пачала трывала атаясамлівацца з Багдановічам, мінула больш за паўстагодзьдзя. Чаму так здыралася?

Дабраславёны «хутар» шляхты

Як вынікае з допісаў Адама Ягоравіча, Максімавага бацькі, сына заўсёды цягнула на Радзіму, якую ён ствараў у сваім уяўленьні выключна па кнігах ды аповедах сваіх цётак — у 5-гадовым узросьце пасьля сьмерці маці сям'я спачатку пераехала ў Ніжні Ноўгарад, а потым у Яраслаўль.

Музэйны ўказальнік перад адноўленым сьвірнам.

Такая нагода здарылася ў чэрвені 1911-га, неўзабаве пасьля гімназічнага выпускнога. Спачатку Максім прыехаў у Вільню, а ўжо адтуль супрацоўнікі «Нашай нівы» браты Антон і Іван Луцкевічы «перадалі» маладога чалавека ў надзейныя рукі свайго дзядзькі Вацлава Лычкоўскага і ягонай сястры Ядвісі. Жылі тыя, як згадваў сакратар «Нашай нівы» Вацлаў Ластоўскі (у яго Максім спыняўся ў часе віленскай пабыўкі), на хутары «ці то ў Вялейскім, ці то ў Ашмянскім павеце».

У траўні 1917-га падчас лекаваньня ў Крыме ад сухотаў Максім Багдановіч памёр. Пра беларускую прыгоду на доўгі час забыліся. Ідэнтыфікаваць «хутар» не ўдавалася да сярэдзіны 1960-х. Прытым, што сам паэт у сваіх вершах той час ахарактарызаваў адназначна — «Страніца лепшая ў штодзёньніку жыцьця!». Менавіта тут з-пад ягонага пяра выйшлі цыклі вершаў «Старая Беларусь» і «Места», паэмы «Ў вёсцы» і «Вераніка».

Дырэктарка музэю Настасьcя Сярболіна.

Настасься Сярболіна, загадчыца філіі «Фальварак Ракуцёўшчына», які ўваходзіць у структуру Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры, кажа, што ажывіць страчаную памяць удалося намаганьнямі апантанага дасьледніка Генадзя Каханоўскага, супрацоўніка Маладэчанскага абласнога краязнаўчага музэю, гісторыка, археоляга, фальклярыста:

«Наколькі вядома, у сярэдзіне 1960-х вярнуць зь нябыту гэтую мясьціну Генадзю Каханоўскаму дапамог Юры Луцкевіч, сын Антона Луцкевіча. У той час старажылы яшчэ згадвалі, што сапраўды быў тут такі малады хлапец, адпачываў на сядзібе, гуляў па вёсцы, па яе ваколіцах, граў на гітары — з часам у ход ішлі фантазіі, бо насамрэч Максім Багдановіч граць ня ўмеў. Можна хіба ўяўляць, што, натуральна, на ягоным шляху сустракаліся розныя цікавосткі і прыгоды, сьведчаньняў не захавалася. Але калі ўрэшце Ракуцёўшчыну запусьцілі ў «абарот» і повязь паэта зь ёю дакумэнтальна пацьвердзілі, было вырашана яе нейкім чынам абазначыць».

Куток «Нашай Нівы» і яе заснавальнікаў.

На гэтым этапе, паводле суразмоўніцы, да Генадзя Каханоўскага далучыўся іншы мясцовы краязнаўца, заслужаны работнік культуры Вячаслаў Ляшковіч. Дзякуючы ягоным высілкам на ракуцёўскіх пагорках былі знойдзеныя два валуны, якія сталі першым пасьмяротным помнікам Максіму Багдановічу ў Беларусі.

Адзін зь іх сымбалізуе сьвечку памяці, на другім выбітыя радкі з «Санэту» і факталягічны надпіс: «У вёсцы Ракуцёўшчына ў 1911 годзе жыў і працаваў вядомы беларускі паэт Максім Багдановіч».

Валуны ў памяць пра Максіма Багдановіча.

«Генадзь Каханоўскі знайшоў, спраўдзіў гэтае месца ў сярэдзіне 1960-х. Але, на маю думку, толькі пасьля таго, як у 1977-м паставілі помнік Максіму, можна казаць пра завяршэньне дасьледніцкага этапу і мэмарыялізацыю ракуцёўскага пэрыяду. У той дзень, 18 чэрвеня, тут упершыню ўголас чыталіся вершы і самога Максіма Багдановіча, і з вуснаў іншых паэтаў пра яго, і пра натхняльную Ракуцёўшчыну. Прысутнічалі такія выбітныя асобы, як Ніл Гілевіч, Іван Чыгрынаў, Пятрусь Макаль. Было сказана, што гэта першы помнік паэту на літаратурнай мапе Беларусі. Мяркую, менавіта ад таго часу трэба весьці адлік «Фальварку Ракуцёўшчына».

Падмуркі гаспадарчых пабудоваў.

Праз чатыры гады пасьля мэмарыялізацыі беларускія літаратары заклалі «Максімаў сад» з 70 дрэваў — гэтулькі гадоў мінула зь першага і апошняга прыезду Максіма Багдановіча ў Ракуцёўшчыну. У 1983-м пачалася традыцыя паэтычнага сьвята «Ракуцёўскае лета», а ў 1985-м пастаўлены камень ля Максімавай крыніцы.

«Дзіравая памяць» землякоў

Такім чынам, з гістарычных кронік факт прысутнасьці Максіма Багдановіча ў фальварку пад колішнім Красным Сялом зьнік на некалькі дзесяцігодзьдзяў. І невядома, наколькі яшчэ цягнулася б бяспамяцтва, каб не актыўнасьць Генадзя Каханоўскага.

«Складана нешта сьцьвярджаць, але, мабыць, проста зьмянілася стаўленьне, — лічыць Настасься Сярболіна. — Нават партыйныя функцыянэры зразумелі, што Багдановіч — сапраўдны патрыёт сваёй Бацькаўшчыны, які зрабіў вялікі чын і ў літаратурным, і ў чалавечым пляне. Вядома, што пры канцы свайго жыцьця з адносна спакойнага Яраслаўлю ён вярнуўся ў апалены вайной прыфрантавы Менск, каб быць побач зь землякамі. У горадзе было шмат уцекачоў, тут было голадна і холадна, але гэта — сваё. Таму нам трэба ведаць пра ўсё, так ці інакш зьвязанае з гэтай выбітнай асобай. Пагатоў такія мясьціны можна пералічыць літаральна на пальцах адной рукі».

Нягледзячы на ўсё большае разуменьне ўсёй велічы Багдановічавага таленту, шчыра кажучы, цэнтрам літаратурнага паломніцтва Ракуцёўшчына так і ня стала — прытым што патрапіць сюды зусім нескладана, было б жаданьне.

Здымак Максіма ракуцёўскага пэрыяду.

Шмат хто проста не абазнаны, што даволі збочыць на нейкія 2 кілямэтры з Маладэчанскай шашы, каб апынуцца ў прыгожай мясьціне. Зрэшты, да інфармацыйнага вакууму нейкі час таму спрычыніліся дарожнікі і аўтаінспэкцыя.

Перад «Дажынкамі-2011», якія праводзіліся ў Маладэчне, у працэсе добраўпарадкаваньня маршруту на шляху прэзыдэнцкага картэжу былі зьнятыя на «абнаўленьне» знакі павароту на фальварак, а наступныя шэсьць гадоў вярнуць іх на месца ніхто не парупіўся. Зьявіліся яны толькі сёлета, на 100-годзьдзе дачаснай сьмерці паэта.

«Криница Богдановича».

На самой прылеглай тэрыторыі іншаплянэтным аб'ектам выглядае Максімава крыніца, «клапатлівай» рукой супрацоўнікаў гідратэхнічных службаў абазначаная як «Криница Богдановича». Цяжка сказаць, ці ўзрадавала б гэта нашага героя (нават з улікам наўгародзка-яраслаўскага пэрыяду ягонай біяграфіі).

Адноўленыя інтэр’еры хады гаспадара.

А ці засталося штосьці аўтэнтычнае сярод музэйных экспанатаў у самым фальварку, што магло б нагадаць пра маладога госьця шляхцічаў Лычкоўскіх? Загадчыца філіялу пералічвае:

«Ёсьць куфар гаспадара Вацлава Лычкоўскага. Таксама маем крэсла ягонай сястры Ядвісі Русецкай. У вялікай сьвятліцы, дзе зьбіралася мясцовая інтэлігенцыя і гаспадары частавалі гасьцей духмянай гарбатай, стаіць кніжная шафа. Яе прывезьлі зь Ніжняга Ноўгараду, яна належала Марыі Ягораўне, роднай цётцы Максіма. Дарэчы, гэта яна пасьля сьмерці Марыі Апанасаўны выхоўвала яе малых дзяцей, дапамагала брату Антону. Таксама ў гасьцёўні буфэт, яго прывезьлі з Ігуменя. Ён належаў дзеду мужа Клаўдзіі Малевіч. А паколькі прозьвішча бабулі Багдановіча таксама Малевіч і яна менавіта адтуль, можна меркаваць пра іхныя сваяцкія сувязі».

Дамок арандатара.

Сядзібу Лычкоўскіх пачалі аднаўляць у 1991-м — акурат пад 100-гадовы юбілей паэта, які напачатку ХХ стагодзьдзя натхняўся ў Ракуцёўшчыне хараством мясцовай прыроды. Сёньня інфраструктура філіі ўключае дом арандатара, дзе Максім Багдановіч меў асобныя «апартамэнты», а таксама дом гаспадара, гумно, крыніцу, помнік і сад вакол яго. А яшчэ падмуркі пабудоваў, зьнішчаных пажарам 15-гадовай даўнасьці:

«Наш музэй пачаў стварацца ў 1991 годзе, а ў 1994-м была адкрытая экспазыцыя ў маленькай хатцы, так званым дамку арандатара. Яна прысьвечана першай сустрэчы паэта з радзімай у адносна дарослым узросьце. Фактычным заканчэньнем будаўніцтва музэю можна лічыць 2007 год, калі была аформленая экспазыцыя ў доме гаспадара — яна выяўляе інтэр'ер хаты дробнага шляхціча пачатку ХХ стагодзьдзя. Пачаткова на тэрыторыі сядзібы былі і гаспадарчыя пабудовы — клець, хлеў, стайня. Аднак у 2002 годзе ўсё было зьнішчана вагнём…».

Кніжная шафа, прывезеная зь Яраслаўлю.

«Найлепшая старонка» паэтавага жыцьця

Кожнае лета, у апошнюю нядзелю ліпеня, у Ракуцёўшчыне зьбіраюцца прыхільнікі таленту Максіма Багдановіча. Бо, як кажа Настасься Сярболіна, толькі трапляючы ў атмасфэру старога шляхоцкага фальварку, адчуваеш той час, калі тут жыў і тварыў геній:

«Імпрэза традыцыйная, сьвята паэзіі і песьні «Ракуцёўскае лета» ладзіцца пачынаючы ад 1983 году. За прамінулы час ужо склаліся пэўны фармат і кола сталых сяброў фэсту. Перадусім тут зьбіраюцца паэты, пісьменьнікі, барды, фальклёрныя калектывы, па традыцыі гэта апошняя нядзеля ліпеня. Цяпер вось наводзім апошні лоск, працуюць усе, ад загадчыка да нешматлікага пэрсаналу…».

Адноўлены гаспадарскі дом.

Паводле арганізатараў, сёлета «Ракуцёўскае лета» адбудзецца на дзьвюх сцэнах: акрамя асноўнага канцэрту, упершыню будзе праведзены «сядзібнік у Лычкоўскіх».

Печ у дамку арандатара.

Як сьцьвярджаў сам паэт, у Лычкоўскіх яму вельмі добра пісалася, разам зь віленскім гэта быў адзін з найбольш творча насычаных пэрыядаў ягонага жыцьця. Тут ён знайшоў сапраўдную крыніцу натхненьня, бо ўпершыню на ўласныя вочы пабачыў аўтэнтычны вясковы побыт. Таму і прызнаваўся ў апошніх радках свайго спачатку страчанага, а потым адноўленага верша «У вёсцы»:

«Страніца лепшая ў штодзёньніку жыцьця!
Зноў зь ціхай радасьцю цябе чытаю я.
Хай шмат чаго ўжо з тых гадоў крыніца змыла
У памяці маёй, хай той дзяўчынкі мілай
Ўжо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, —
Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне…».

Ігар Карней, радыё «Свабода»

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Памерла салістка Roxette Мары Фрэдрыксан 6
Доўгачаканы фільм «Купала» прадставяць 17 снежня 4
«Беларуская энцыклапедыя» прэзентавала выданне аб кампазітарах
Рыгор Сітніца не будзе балатавацца на трэці тэрмін кіраўніка Саюза мастакоў 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
1 0
Ganna / Адказаць
28.07.2017 / 09:31
Рэд. Дзякуй вялікі, выправілі.
7 0
Litvin / Адказаць
28.07.2017 / 16:27
Трэба нам, спадарства, перапахаваць Максiма Багдановiча, перавезцi ягоны прах у Ракуцеушчыну, вярнуць яго на Радзiму, хопiць яму ужо быць там, у ВЫПАДКОВЫМ, спякотным Крыме.
1 0
алесь / Адказаць
10.08.2017 / 00:03
Litvin,это как раз не обязательно. Лучше б восстановить усадьбу Богдановича в Вяззе.
Рэклама на NN.BY
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Падтрымаць
Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Фундаваць НН праз АРІП
Падтрымаць
Каб скарыстацца формай, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Палітыка і грамадства
На Віцебшчыне з вайсковай часткі ўцёк салдат
На кватэры ў доме ў Смалявічах прэтэндуюць больш за 700 мінчукоў

Прэзідэнт Бразіліі абразіў Грэту Тунберг 7
На першым энергаблоку БелАЭС пачалі гарачую абкатку абсталявання рэактарнай устаноўкі
Востраў Бугенвіль прагаласаваў за незалежнасць ад Папуа-Новай Гвінеі 3
Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі ўпершыню пакажуць на расійскім тэлебачанні 1
Трамп на сустрэчы з Лаўровым перасцярог РФ ад умяшальніцтва ў выбары ў ЗША 3
Расія прыгадала Украіне пазыкі Януковіча, каб не плаціць кампенсацыю за газ 4
Усяго патроху
Лукашэнка кліча Пуціна пагуляць у футбол КАРЫКАТУРА 3
Вызначылі, якія пельмені і марозіва беларусы любяць больш за ўсё

У Жабінцы сталі выпускаць незвычайны цукар з ягадамі ФОТАФАКТ 3
Румас едзе на перамовы з Мядзведзевым КАРЫКАТУРА 13
Пуцін шые карту Еўропы КАРЫКАТУРА 16
«Гляджу на шафу, а там смярдзіць Фрэдзі Мэркуры». Мінчук робіць фігуркі вядомых людзей з бульбы ФОТЫ 4
Уладзімір Цэслер прадставіў лагатып 2020 года ФОТЫ 8
Чорная пятніца ў салонах пліткі і сантэхнікі: абяцаюць зніжкі да 80% усе выходныя 3
Спорт
Азаранка разграміла Сасновіч у парным матчы і выйшла ў фінал US Open, дзе можа згуляць з Сабаленка
Мінскае «Дынама» прайграла рыжскаму ў гасцявым матчы КХЛ

Сабаленка і Турсунаў схавалі на Манхэтэне 30 квіткоў на фінал
Беларус-чэмпіён Арлоўскі выбачыўся перад сэксуальнымі меншасцямі за гамафобныя каментары 11
Валейбалісткі зборнай Беларусі пасля перамогі выклалі ў інтэрнэт ГАРАЧАЕ ФОТА 34
Алімпійская чэмпіёнка Ала Цупер адкрывае дзіцячы спартыўны цэнтр 2
12 мая ў Беларусь прынясуць сімвалічны агонь Еўрапейскіх гульняў 3

Б'ёрндален: Домрачава дакладна атрымае прапанову пайсці ў палітыку, але я не ўпэўнены, што яна яе прыме 16
З Пагоняй і па-беларуску. Паглядзіце на новую эмблему ФК «Дняпро» ФОТА 12
Здарэнні
У Мінску 84-гадовая жанчына звалілася ў траншэю
У Петрыкаўскім раёне 26-гадовы хлопец трапіў пад цягнік
Раніцай у Мінску гарэў мікрааўтобус
У Пухавіцкім раёне сутыкнуліся два грузавікі
21-гадовая мінчанка скрала ў мімалётнага знаёмага 19000 рублёў і паехала ў Гомель на таксі 5
У пажары пад Клічавам загінула пенсіянерка
«Штадлер» Мінск — Гомель гадзіну прастаяў пасярод поля ў Бабруйскім раёне 3
Карысная інфа
МНС папярэджвае пра туман 11 снежня 1
Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі ўвечары 10 снежня праз туман
На сераду паабяцалі мокры снег, туман і галалёдзіцу

Тэмпературны рэкорд дня пабіты ў Брагіне: +9 1
Сіноптыкі: 10 снежня — да + 6
Здароўе
Названыя любімыя аптэкі беларусаў

З беларускіх аптэк адклікалі папулярныя таблеткі ад язвы страўніка
Ніякага вазеліну! Касметолаг раіць, як выбраць крэм на зіму
Колькасць смерцяў ад адру ў свеце за год вырасла на 20 тысяч  1
Навукоўцы знайшлі рэдкае захворванне, магчыма, выкліканае курэннем вэйпаў
Мова
«Кес моес крэзе хаус!» 6
Што не так з афіцыйнай формай прозвішча новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта? Разбіраемся  9
«Гаварыць» і «казаць» 8

Новы сезон бясплатных курсаў украінскай мовы: Мінск, Гродна, Гомель, Брэст, Маладзечна, Кобрын  5
Мова наша. Халтама, халтаманка: ці трэба крыўдаваць, калі вас так назвалі?  13
Аўто
Праект указа з адвязкай дарожнага збору ад тэхагляду гатовы 3
ДАІ не плануе змяняць тэрміны абавязковай змены шын 1
ДАІ рэкамендуе пераабуць машыны ў зімовыя шыны
Куфар Аўто запусціў праверку аўто па VIN-нумары
Эканоміка
Інфляцыя ў лістападзе склала 0,2% 2
Сямашка: Адмоўнае сальда ў гандлі з Расіяй скарачаецца
9 снежня даляр крыху падаражэў, а еўра добра патаннеў
Расійскія прадпрыемствы завінавацілі беларускім больш за $ 2 мільярды 8
Меркаванні
Віктар Марціновіч пра перамовы Лукашэнкі і Пуціна: Як падпісаць Нішто 19
Гісторыя пра жэтон на метро, у якой — увесь наш нацыянальны характар 32
Век Гірша не відаць. Беларускія ВНУ пачалі падлічваць індэкс Гірша для сваіх супрацоўнікаў. Ад вынікаў хочацца плакаць 30
«Быць святым, быць крутым ці быць багатым»: тры спосабы стаць рэвалюцыйным лідарам. Але адна ўмова 8
Гісторыя
Золата расійскіх генералаў закапанае недзе за Гроднам
Дзяўчына з татуіроўкай каровы. Знаходка ў Фівах прымушае перагледзець становішча жанчын у Старажытным Егіпце 4
Савецкі Саюз, Ляхавіцкі раён, падпольная семінарыя 1
Лука Авечкін кідае піць. Суровыя будні, суровыя магілёўцы XVI—XVII стагоддзя
28 гадоў таму перастаў існаваць СССР 83
«Мы зносілі страшыдла». 97-гадовы чыноўнік распавёў пра знос Фары Вітаўта ў Гродне 39
Дзеці Ясеніна. Паэт быў шчодры на каханне, а дзеці — розныя 3
Культура
Памерла салістка Roxette Мары Фрэдрыксан 6
Серыял «Чарнобыль» прэтэндуе на «Залаты глобус» 2
«Імкнуся мець мільён даляраў, каб пісаць п’есы ў доміку на Кіпры». Віталь Каралёў расказвае пра свой шлях з міліцыянта ў драматургі  3
Доўгачаканы фільм «Купала» прадставяць 17 снежня 4
Беларусы пікетавалі расійскае консульства ў Нью-Ёрку 3
«Беларуская энцыклапедыя» прэзентавала выданне аб кампазітарах
Беларусы Канады правялі пікет супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі ФОТА 5
Навука і тэхналогіі
Эксперты з Сіліконавай даліны ЕС выберуць у Мінску найлепшы стартап 3
У Канадзе здзейсніў палёт самалёт, які цалкам працуе на электрычнасці
Нарадзіўся першы ў свеце гібрыд свінні і малпы ФОТА 19
Навукоўцы расказалі, як драпежныя дыназаўры рабіліся вегетарыянцамі 3
Біёлаг расказаў, што можа запаволіць старэнне чалавека 8
Абаненты life:) могуць карыстацца безлімітным інтэрнэтам бясплатна 1
Кліматычная канферэнцыя ААН: гэта дзесяцігоддзе будзе самым гарачым 2
Каханне і сэкс
Аўтарка скандальнай брашуры «10 прычын захаваць цнатлівасць» патлумачыла, што мела на ўвазе 14
Гаспадыня сэкс-шопа расказвае, як прасіла блаславення на краму ў бацюшкі і якімі цацкамі любяць карыстацца беларусы 23
«Сэксолаг — гэта сяброўка, у якой не сорамна спытацца, што такое аргазм» 14
Італьянскі дэпутат зрабіў прапанову сваёй каханай падчас абмеркавання наступстваў землятрусу ВІДЭА 1
У ЗША распрацавалі таблетку-кантрацэптыў, якая дзейнічае месяц 4
«Вы былі б здзіўлены, калі б ведалі, колькі вашых сяброў не займаюцца сэксам». Як новая эканоміка змяніла сэксуальнае жыццё 8
Амерыканскую кангрэсвумэн злавілі на тым, што жыла шведскай сям'ёй з памочніцай і плаціла той гіганцкія бонусы ФОТЫ 17
Свет
Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі ўпершыню пакажуць на расійскім тэлебачанні 1
Востраў Бугенвіль прагаласаваў за незалежнасць ад Папуа-Новай Гвінеі 3
Прэзідэнт Бразіліі абразіў Грэту Тунберг 7
Трамп на сустрэчы з Лаўровым перасцярог РФ ад умяшальніцтва ў выбары ў ЗША 3
Расія прыгадала Украіне пазыкі Януковіча, каб не плаціць кампенсацыю за газ 4
«Перастаньце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 14
Кангрэс выставіў Трампу афіцыйныя абвінавачванні ў рамках імпічменту 3
Афіша
2 студзеня — беларускамоўная музычная казка «Як літара Ў Каляды ўратавала» 1
30 лістапада — фільм «Амстэрдамскі кот» па-беларуску
толькі адзін паказ!
Бодзіпазітыў: міфы і праўда — размова
На радзіме Караткевіча пройдзе маштабны фэст з вершамі, спевамі і ўнікальнай магчымасцю трапіць у дом пісьменніка
Галоўнае
У Мінску 84-гадовая жанчына звалілася ў траншэю
У парламенце па-беларуску выступаюць два дэпутаты. І Марзалюка сярод іх няма
На Віцебшчыне з вайсковай часткі ўцёк салдат
Раніцай у Мінску гарэў мікрааўтобус
На першым энергаблоку БелАЭС пачалі гарачую абкатку абсталявання рэактарнай устаноўкі
Серыял «Слуга народа» з Зяленскім у галоўнай ролі ўпершыню пакажуць на расійскім тэлебачанні 1
Прэзідэнт Бразіліі абразіў Грэту Тунберг 7
Рэклама на NN.BY
Усяго патроху
Золата расійскіх генералаў закапанае недзе за Гроднам
Лукашэнка кліча Пуціна пагуляць у футбол КАРЫКАТУРА 3
«Перастаньце ківаць галавой». Украінскі міністр расказаў, як Зяленскі сарваўся на Лаўрова 14
Паглядзіце, як у рэзідэнцыі Лукашэнкі праціраюць пыл і мяняюць лямпачкі на гіганцкай люстры ФОТА 17
Рэклама на NN.BY
Прыватныя абвесткі
Брэнд Karali шукае дырэктара/дырэктарку
Упаковщик фломастеров, вахта, проживание в Минске 1300р.
Укладчик сувенирной продукции в Минске 1200р.
Стикеровщик 1400р.
Упаковщик фломастеров, вахта, проживание в Минске 1300р.
Укладчик сувенирной продукции в Минске 1200р.
Стикеровщик 1400р.
Укладчик новогодних игрушек
Укладчик-упаковщик
Дорожный рабочий
Фота / Відэа
Наклад папяровай «Советской Белоруссіі» зменшыўся яшчэ на 20%, да 150 тысяч 21
Крыніцы: Беларусь і ЗША рыхтуюцца да падпісання першага плана двухбаковага супрацоўніцтва ў вайсковай сферы 17
Рэклама на NN.BY
Апытанка
Анекдоты
Мала хто ведае, але Павел Севярынец з дзяцінства хацеў быць…
Анекдот. Падчас паказу фільма «Слуга народа» на БТ…
Анекдот. Пайшоў Граждан на Цімаці…
Самае чытанае
Памёр былы мэр Масквы Юрый Лужкоў 26
«Заставацца ў Беларусі я не планую». Маладыя дактары шчыра расказалі пра зарплату, злых пацыентаў і магчымую эміграцыю 36
Выбух у шматпавярховіку ў Драгічыне — пашкоджаны 6 кватэр 5
У Ізраілі ў 57 гадоў памерла адзіная дачка Рыгора Барадуліна 7
Статкевіч, Кастусёў і Дзмітрыеў расказалі, чаму не былі на акцыях у абарону незалежнасці 12
Самае лайканае
Зірніце, з якімі тварамі дэлегацыя Пуціна слухала словы Лукашэнкі пра «роўныя ўмовы» ФОТАФАКТ 42
Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў 55
Беларускі ў нацыянальных строях выкацілі гарбуз да расійскага пасольства ФОТА 40
У Шуміліне за ноч скралі машыны ў віцэ-мэра і начальніка міліцыі 28
У Мінску другі дзень пратэстуюць супраць інтэграцыі. Сотні дэманстрантаў дайшлі да пасольства Расіі ФОТЫ, ВІДЭА 38
Гарачыя тэмы
Удаве Барадуліна зноў збіраюць грошы. Навошта цяпер? 6
Румас едзе на перамовы з Мядзведзевым КАРЫКАТУРА 13
Лілія Ананіч пра фільм Нехты: Паліваць брудам прэзідэнта недапушчальна! 42
Што вядома пра бацькоў і сям’ю новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігара Сергеенкі 12
21-гадовая дзяўчына атрымала на картку ў 10 разоў болей грошай. І тут пачалося! 9
Лукашэнка пра ўваходжанне ў склад Расіі: Я не пацан. Я разам з народам стварыў незалежную дзяржаву ВІДЭА 42
Акадэмія навук адказала на апытанне з Масквы: увайсці ў склад Расіі хоча толькі 7,7% беларусаў 55
У Мінску ўдзельніка флэта шпіталізавалі з пераломам чэрапа і разрывам печані: міліцыя выказала занепакоенасць 5
Пуцін шые карту Еўропы КАРЫКАТУРА 16
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31
Рэклама на NN.BY
Абмеркаванні
Да-ааа
11.12.2019 / 10:25
Дабрачыннасць - гэта такая справа, есть магчымасць i жаданне - д…
Алесь Чумакоў
11.12.2019 / 10:24
А хто намаляваў такіх калядоўшчыкаў так прыгожа?…
Мiця Выкручанскi
11.12.2019 / 10:24
...зачем и кто ребёнка вовлёк в взрослые игры !!!...юристы и пра…
Брыдкая пачвара
11.12.2019 / 10:23
Пры кіраўніцтве гэтага чалавека ідзе масавае знішчэнне амазонска…
Гражданин России
11.12.2019 / 10:21
Shery, а пра нейкiя пазыкi, што вiнен Расее Менск, пагамонiм пас…
Рэклама на NN.BY
Падзякі
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, В.Ваяйкову, Яўгену Чыгіру… 1
Дзякуем фундатарам НН Беляўцовай, П.Петруку, Ігару Хаменку, В.Палсцюку…
Дзякуем фундатарам НН Каці Вініцкай, Віялеце і Вячаславу Кавалёвым
Дзякуем фундатарам НН Віталю Броўку, А.Небераву, Д.Калядзе…
Дзякуем фундатарам НН А.Герасіменку, Богдану, В.Жыдовічу, М.Крупко, Саковічу, а асабліва Андрэю К. і чалавеку, які падпісаўся «За выкрыццё цемры»…
Даслаць навіну Падтрымай НН Рэклама на NN.BY
Версія для смартфонаў Дадатак для Android
Навіны Усяго патроху Культура Тэсты
  • Улада
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Белдызайн з rOtring
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Кантакты
© Прыватнае прадпрыемства «Суродзічы» УНП 190786828.
Усе правы абароненыя. Выкарыстанне беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на NN.BY у першым абзацы. Выкарыстанне рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх