Самалёт развярнуўся і прыляцеў у Мінск.

Самалёт з Масквы вылецеў а 11:53. Ён накіраўваўся ў Кішынёў, у сталіцы Малдовы самалёт павінен быў прызямліцца а 16:30. На борце летака знаходзіўся віцэ-прэм’ер Расіі Дзмітрый Рагозін, яшчэ ў 2014 годзе ён трапіў у спіс людзей, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЗША і Еўрасаюза.

У Малдову Рагозін ляцеў на перамовы з прэзідэнтам краіны Ігарам Дадонам. Цяпер расійскія самалёты вымушаныя ляцець у Малдову ў акружную, бо не могуць лётаць над тэрыторыяй Украіны.

Калі румынскія ўлады даведаліся, што на борце самалёта знаходзіцца Дзмітрый Рагозін, то прынялі рашэнне не пускаць на сваю тэрыторыю. На сайце Flightradar24.com відаць, што самалёт быў вымушаны зрабіць некалькі колаў на мяжы Венгрыі і Румыніі.

Па словах Рагозіна, ён вырашыў ляцець авіякампаніяй S7, бо раней быў выпадак, калі румыны не прапусцілі на сваю тэрыторыю чартар з расійскім віцэ-прэм’ерам. Аднак пасажырскія самалёты Беларусь, Польшча, Славакія, Венгрыя і Румынія прапускалі без праблемаў.

«Венгрыя таксама адмовіла ў транзіце праз сваю тэрыторыю і ў пасадцы ў Будапешце», — расказаў Рагозін у Мінску. У беларускім аэрапорце Рагозіна высадзілі, а ўсе астатнія пасажыры паляцелі далей.

Усяго на борце знаходзілася 165 чалавек. «Чакайце адказу», — напісаў Рагозін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?