Учора ўвечары ў рацэ Сож блізу вёскі Барысаўка ў Клімавіцкім раёне, ратуючы уласных дзяцей, патануў 40-гадовы клімаўчанін. Адбылася трагедыя на месцы, не прызначаным для купання, паведамляе sb.by.

Адразу некалькі сем'яў клімаўчан з дзецьмі вырашылі з начлегам размясціцца на беразе. Перш за ўсё спусцілі на ваду надзіманы дзіцячы выратавальны круг, з якім на плыткаводдзі гулялі дзеці, а самі, пакінуўшы назіраць за дзецьмі аднаго з дарослых, заняліся добраўпарадкаваннем стаянкі. Плынь на Сожы моцная, і круг з адным з хлопчыкаў стала выносіць па рацэ. Назіральнік заўважыў гэта не адразу. Адна з дзяўчынак паспрабавала дапамагчы, але абаіх дзяцей на крузе стала выносіць плынню далей.

Пра падрабязнасці трагедыі распавёў інспектар прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Клімавіцкага РАНС Раман Пяськоўскі:

«Калі чалавек, які назіраў за дзецьмі, паведаміў аб надзвычайнай сітуацыі, першым проста ў адзенні кінуўся ратаваць дзяцей 40-гадовы бацька дваіх з іх. Плаваў ён добра, але, не паспеўшы адплыць далёка ад берага, трапіў у яму з вірам, якімі поўнае падступнае дно Сожа. У лічаныя секунды вір зацягнуў яго на дно. У гэты час ратаваць дзяцей кінуўся мясцовы жыхар, які адпачываў на іншым беразе — яму ўдалося транспартаваць плавальны сродак з дзеткамі ў бяспечнае месца. Падаспелі выратавальнікі, нацягнуўшы трос паміж берагамі, дапамаглі дзецям перабрацца назад».

Загінулага дасталі ў той жа дзень недалёка ад месца трагедыі вадалазы Крычаўскай выратавальнай станцыі і ратавальнікі Клімавіцкага РАНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0