У Кіеве на стадыёне «Дынама» імя Валер'я Лабаноўскага адбыўся матч у адказ апошняй стадыі адбору Лігі чэмпіёнаў. Матч быў асаблівы, бо сустракаліся гістарычныя, ад часоў СССР, супернікі.

Ужо на 4-й хвіліне за «Дынама» мяч забіў Аліеў, на 24-й — Бангура, на 47-й «Спартак» адыграў адзін гол. Але потым беларус Арцём Мілеўскі закаціў у браму «Спартака» яшчэ два мячы.

Два тыдні таму ў Маскве кіяўляне таксама зьбілі масквічоў на горкі яблык - 4:1.

«Дынама» (Кіеў) прайшло ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. Зычым кіеўцам сустрэцца з БАТЭ ў фінале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?