Міністр замежных спраў Румыніі Тэадор Мелешкану вырашыў не ляцець транзітам праз Маскву пасля таго, як Румынія забараніла ўваходзіць у сваю паветраную прастору самалёту з віцэ-прэм'ерам РФ Дзмітрыем Рагозіным. Пра гэта распавёў ТАСС сам Рагозін.

Ён не ўдакладніў, па якой прычыне Мелешкану прыняў такое рашэнне, і калі менавіта адбыўся палёт.

Тэадор Мелешкану 27 і 28 ліпеня знаходзіўся з візітам у Казахстане.

Інцыдэнт з Дзмітрыем Рагозіным адбыўся 28 ліпеня. Віцэ-прэм'ер РФ ляцеў у Малдову рэйсавым самалётам, дзе апроч яго было яшчэ 165 пасажыраў. Але Украіна і Румынія не прапусцілі самалёт з Рагозіным праз сваю паветраную прастору. Самалёт мусіў развярнуцца над Венгрыяй (якая таксама не дала дазволу на пасадку ў Будапешце), сесці ў Мінску і высадзіць Рагозіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0