У Беларусі 31 ліпеня чакаецца да 33 градусаў цяпла, 2 жніўня - да 36 градусаў, паведамілі БелТА ў Белгідраметцэнтры.

У бліжэйшыя суткі прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу будзе без ападкаў, днём па паўночна-заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах - навальніцы. Вецер чакаецца заходні, умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём - да 27-33 градусаў.

Па паўднёвай палове краіны 1 жніўня, на большай частцы рэспублікі 2 жніўня паветра прагрэецца да 30-34 градусаў вышэй за нуль.

У асобных раёнах па поўдні 2 жніўня тэмпература паветра дасягне 35-36 градусаў. У сувязі з неспрыяльнай метэаралагічнай з'явай у краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0