Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у эксклюзіўным інтэрв'ю вядучаму ВГТРК Уладзіміру Салаўёву заявіў, што ў рамках контрсанкцый супраць ЗША Расію павінны будуць пакінуць 755 амерыканскіх дыпламатаў.

«Тысяча з лішнім супрацоўнікаў — дыпламатаў і тэхнічных работнікаў — працавалі, да гэтага часу яшчэ працуюць у Расіі, 755 павінны будуць спыніць сваю дзейнасць у Расійскай Федэрацыі. Гэта адчувальна», — сказаў прэзідэнт Расіі.

Такім чынам, колькасць персаналу амерыканскіх дыпмісій у Расіі стане такім жа, як і расійскі персанал у Амерыцы - па 455 чалавек з кожнага боку.

Па словах Пуціна, такое рашэнне Масквы тлумачыцца тым, што амерыканскі бок «распачаў нічым не справакаваны крок па пагаршэнні расійска-амерыканскіх адносінаў».

«Мы даволі доўга чакалі, што, можа быць, нешта зменіцца да лепшага, спадзяваліся, што сітуацыя неяк зменіцца. Але, мяркуючы па ўсім, калі яна і зменіцца, то не хутка, - падкрэсліў расійскі прэзідэнт. — Мы павінны, я палічыў, паказаць, што мы таксама ўжо без адказу нічога пакідаць не будзем».

У адказ на ўхвалу кангрэсам ЗША новых санкцыяў супраць Расіі, Масква прыняла ўласныя контрмеры: з 1 жніўня спыняецца выкарыстанне дыпламатамі ЗША складскіх памяшканняў у Маскве і дачы ў Срэбным Бары.

Расія таксама запатрабавала да 1 верасня масава скараціць колькасць амерыканскіх дыпламатаў у Расіі, каб зраўняць іх з лікам расійскіх дыпламатаў у ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?