31.07.2017 / 11:03

Вытворца сэкс-цацак назваў сталіцы аргазму, дзе ўмеюць і часта, і моцна 24

Кампанія Lelo, якая вырабляе «цацкі для дарослых», правяла глабальнае апытанне, каб даведацца, жыхары якой краіны адчуваюць аргазм часцей і больш інтэнсіўна. Вынікі апытання, якія аказаліся вельмі нечаканымі, апублікаваў таблоід The Sun.

Нечаканым лідарам гэтай гонкі сталі Нарвегія. 35% суровых паўночных вікінгаў паведамілі, што адчуваюць аргазм штодня, тады як у Вялікабрытаніі гэтым змаглі пахваліцца толькі 11% насельніцтва. А 2,5% жыхароў Нямеччыны паведамілі, што наогул ніколі не адчувалі аргазму.

Самымі моцнымі прызнаны аргазмы жыхароў Чылі, Іспаніі і Італіі — больш за 10% жыхароў гэтых краін ацанілі іх як вельмі інтэнсіўныя. Акрамя таго, высветлілася, што няма ніякай залежнасці сілы аргазму ад шуму, якім суправаджаюцца любошчы, бо самымі гучнымі аказаліся брытанцы — там шумяць 65% апытаных, а ў краіне-пераможцы Нарвегіі толькі 39,9%.

2
Лили / Адказаць
31.07.2017 / 11:30
высветлілася, што няма ніякай залежнасці сілы аргазму ад шуму, якім суправаджаюцца любошчы, бо самымі гучнымі аказаліся брытанцы — там шумяць 65% апытаных, а ў краіне-пераможцы Нарвегіі толькі 39,9%
Странный вывод сделали исследователи. Может, британцы "шумят" [смешной термин:)] неправильно - кряхтят да воют, или чушь несусветную несут, а норвежцы знают, как партнера нужными словами и интонациями завести - потому и пераможцы по оргазмам?
1
Візьму твій бограч / Адказаць
31.07.2017 / 11:45
"суровых паўночных вікінгаў". цікава, а як там у замежжы пра нас бы напісалі (безадносна аргазмаў)? "млявыя ўладары радыяцыйных бульбяных плантацый"?)
4
хамса / Адказаць
31.07.2017 / 11:57
невыпадкова.. Norge блізкі orgasm )
Паказаць усе каментары/ 24 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру