Жыхар Баранавічаў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўлення волі за падбухторванне да дачы хабару супрацоўнікам ДАІ, паведамляецца на сайце Генеральнай пракуратуры.

Асуджаны з'яўляўся дружыннікам у аддзяленні ДАІ Баранавіцкага ГАУС. Выкарыстоўваючы факт свайго знаёмства з кіраўніцтвам Дзяржаўтаінспекцыі, мужчына прапаноўваў сваім знаёмым вырашаць наяўныя праблемы шляхам дачы ім хабару. Атрыманыя незаконныя ўзнагароджанні ў памеры $200-300 з кожнага ён прысвойваў і выкарыстоўваў на асабістыя патрэбы.

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы з улікам меркавання дзяржаўнага абвінаваўцы прызнаў 39-гадовага мужчыну вінаватым у падбухторванні да дачы хабару, махлярстве і прысудзіў да 2 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд быў абскарджаны абвінавачаным ў апеляцыйным парадку, аднак пакінуты без змяненняў судовай калегіяй па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда і ўступіў у законную сілу.

Баранавіцкая міжраённая пракуратура цяпер рыхтуе пазоў да асуджанага аб спагнанні сумы неабгрунтаванага ўзбагачэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0